Рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In memoriam”

Рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In memoriam”
27 студзеня 2023 года а 17-й гадзіне на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы “Валерый Шкаруба. In Memoriam”.

Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх спалучаецца тонкасць паэтычнага ўспрымання прыроды з глыбокім лірыка-філасофскім зместам.

На экспазіцыі ў музеі будзе прадстаўлена каля 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, АТТ “Пріорбанк”, а таксама сям’і мастака.

Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў