Выстава Аляксандра Карпана

Выстава Аляксандра Карпана
З 17 снежня 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава Аляксандра Фёдаравіча Карпана, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння майстра.

Аляксандр Карпан  – адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў сусветна вядомай віцебскай школы акварэлі. Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава, ужо ў канцы 1970-х гадоў ён сам становіцца адным з яркіх педагогаў, выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.

На працягу ўсяго творчага шляху мастак працаваў у розных жанрах, хаця і аддаваў перавагу нацюрморту, пейзажу і партрэту. Творы Аляксандра Карпана адрозніваюцца не толькі высокім майстэрствам выканання, але і непаўторнай індывідуальнай стылістыкай.

У апошнія два дзесяцігоддзі А.Карпан атрымаў прызнанне прафесіяналаў і гледачоў на буйных міжнародных акварэльных біенале ў Літве, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Расіі і Беларусі. Творы мастака знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Арт-цэнтры імя Марка Ротка, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях.

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў