Выстава "Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі"

 Выстава "Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі"
"Дзеці становяцца чытачамі на каленях сваіх бацькоў". Эмілі Бухвальд (нар. 1935), літаратурны рэдактар і выдавец

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь зноў адкрывае свае запаснікі і прадстаўляе ўвазе гледачоў выставу “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі” (ілюстрацыі да кніг для вялікіх і маленькіх), якая з’яўляецца працягам выставачнага праекта 2020 года “Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!” (ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў). У аснову праекта гэтага года ляглі створаныя майстрамі беларускага кніжнага мастацтва XX–XXI стагоддзяў ілюстрацыі да кніг для розных узростаў – ад малога да вялікага, ад чорна-белых выяў першай чвэрці мінулага стагоддзя, нібы кадры першых фільмаў, да яркіх каляровых карцінак пачатку стагоддзя сённяшняга, якія сталі неад’емнай часткай мастацтва мультыплікацыі. 

На гэты раз мы вырашылі не абмяжоўвацца творамі кніжнай графікі выключна з калекцыі “Беларуская арыгінальная графіка”, а паказаць шырокай публіцы багатыя фонды твораў кніжнай графікі і з калекцыі “Беларуская тыражная графіка”, прадэманстраваўшы цэлую плеяду айчынных мастакоў, якія прысвяцілі сябе мастацтву кнігі. У экспазіцыю ўвайшоў 141 твор 29 аўтараў – прызнаных і шырока вядомых у свеце беларускай кніжнай ілюстрацыі мастакоў.

Куратар выставы – Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці
«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

Музей Дом Ваньковічаў

Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў
Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні