Выстава “Плады Зямлі”

Выстава “Плады Зямлі”
20 студзеня 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Плады Зямлі”, прысвечаная Году міру і стварэння.

Выстава “Плады Зямлі” ўключае каля 40 твораў больш за 30 мастакоў Беларусі ад XVIII да канца XX стагоддзя з фондаў музея. Яна прысвечана пладам як выніку працы чалавека, божым дарункам, сімвалам мудрасці, любві і радасці. Гэта не толькі нацюрморты, але і краявіды, і нават партрэты. Выстава змяшчае некалькі раздзелаў: “Кветкі і плады”, “Райскі сад”,  “Дыялог”, “Жыццё на стале”, “У стылі Сезана”.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы мірнай стваральнай працы прапануюць нам “спыніцца, азірнуцца”, прыгледзецца да дароў зямлі. Яны вяртаюць нам веру ў тое, што ў аснове светабудовы ляжаць прыгажосць і гармонія. Нездарма невядомы іканапісец XVIII стагоддзя ўклаў у рукі Дзіцяці Хрыста, які сядзіць на руках Маці Божай, яблык – плод райскага саду з дрэва пазнання дабра і зла. Ісус Хрыстос называецца ў хрысціянскай традыцыі Новым Адамам, бо праз Адама грэх і смерць увайшлі ў чалавечую прыроду, а Ісус (Богачалавек) выратаваў род чалавечы ад першароднага граху. Працягваюць тэму райскага саду на выставе карціны мастакоў, якія паказваюць цвіценне садоў – часу, калі зямля на некалькі дзён ператвараецца ў пахучы сад Эдэма.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці
«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

Музей Дом Ваньковічаў

Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў
Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні