Выстава “Плынь часу”

Выстава “Плынь часу”
З 20 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава твораў мастакоў Беларусі – юбіляраў 2023 года “Плынь часу” жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Гэта сямнаццатая выстава юбілейнага цыкла. Падобныя экспазіцыі ладзяцца ў музеі з 2008-га (у некаторыя гады было некалькі асобных выстаў гэткага кшталту, часам за год не было ніводнай).

На выставе можна бачыць больш за 80 твораў каля 50 аўтараў у асноўным ад 75 да 150 гадоў. Мастакі, па зразумелых прычынах, прадстаўлены невялікай колькасцю работ, што не дазваляе цэласна паказаць творчасць кожнага, але дае магчымасць выявіць індывідуальнасць майстроў, асабліва ў супастаўленні з іншымі. Некаторыя аўтары “гучаць” сугучна, нягледзячы на аддаленасць іх на дзесяцігоддзі, некаторыя, хоць і жылі ў адзін час, дысаніруюць, увогуле складаючы калейдаскапічную карціну розных светапоглядаў і інтэрпрэтацый рэальнасці.

Мастацтва, якое стваралася на працягу больш за сто гадоў, дазваляе адчуць “атмасферу” розных эпох, пазнаёміцца з эвалюцыяй густаў мастакоў і грамадства, пачуць галасы пакаленняў, ажывяцціць свайго кшталту падарожжа ў часе.

Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў