Наведвальнікі змогуць пазнаёміццаз інтэр'ерам сядзібнага домапершай паловы XIXстагоддзя і гісторыяй музея. Убачыць калекцыюбеларускага сядзібнага партрэта XVII-XIXстст., даведацца пра гісторыю роду Ваньковічаў, а таксама, паглядзеўшы фільм “Шлях мастака” пазнаёміцеся з жыццём і творчасцю самага яркага прадстаўніка роду – мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.
На фотавыставе Валерыя Сібрыкава “Запределье” наведвальнікі змогуць азнаёміцца з незвычайнай жэлаціна-срэбнай тэхналогіяй атрымання фатаграфічнага малюнка. Аўтар здымаена інфрачырвоную фотастужку, дыяпазон светлавой адчувальнасціякой выходзіць за межы бачнагачалавечым вокам дыяпазонудаўжыні хвалі святла. Таму цёплыя аб'екты на малюнку выглядаюць больш светлымі, а халодныя – цёмнымі.
14:00-15:00 – “Флірт кветак” – арыстакратычная гульня 19 стагоддзя, у якую гралі маладыя людзі, якія жадаюць палепшыць будныя дні і пафліртаваць.
А 16-й гадзіне для ўсіх жадаючых адбудзецца бясплатная аглядная экскурсія па музеі.
На працягу дня будзе дзейнічаць інтэрактыў “Змясці карціну ў раму”, дзе кожны жадаючы зможа пабыць у ролі мастака і стварыць свой нацюрморт з прадстаўленых прадметаў.
Уваход пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання – бясплатны.