Бясплатнае наведванне музея для навучэнцаў

Бясплатнае наведванне музея для навучэнцаў
Кожную апошнюю сераду месяца арганізаваныя групы школьнікаў, навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, змогуць бясплатна наведаць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і яго філіялы «Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”», “Музей беларускага народнага мастацтва”, “Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі”.

Такая магчымасць з'явілася дзякуючы падпісанаму пагадненню аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі.

Бясплатна наведаць музей і яго філіялы групы навучэнцаў могуць па папярэднім запісе. Дакументам прадугледжана таксама бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (акрамя камерцыйных часовых экспазіцый). Яно таксама будзе адбывацца па папярэднім запісе.

ВАЖНА: Папярэдні запіс завяршаецца ў панядзелак, які папярэднічае апошняй серадзе кожнага месяца.

 

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў