У праграме:
- 15:00–18:00 – Майстар-клас “Забяры музей з сабой”, дзе кожны жадаючы зможа вырабіць макет музея.
- 16:00 – “Астралогія аб бягучым моманце часу. Знакавыя астралагічныя падзеі. Прагноз для знакаў задыяка” ад астролага Анжалікі Шаставец.
- 17:00–22:00 – Індывідуальны астралагічны экспрэс-прагноз з Анжалікай Шаставец.
- 17:00–22:00 – Акцыя “Напішы ліст у будучыню”. Можна напісаць ліст сабе, сваім дзецям, блізкім людзям у стылі XIX стагоддзя і запячатаць яго сургучнай пячаткай.
- 17:30 – Спектакль тэатра ценяў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Белая Сарока”.
- 18:00–21:00 – Мастацкая майстэрня “Малюем карціну разам”. Вы наведаеце салон мастака XVIII стагоддзя Тадэвуша Кунца, вывучыце яго карціну “Мінерва апякуецца прадстаўнікоў навукі і мастацтва” і намалюеце яе ў міні-варыянце.
- 19:00 – “Музычны вечар у Ваньковічаў” з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і юных салістаў вакальна-харавой студыі “Пунсовыя ветразі” Уладзіміра Лоя. У праграме прагучаць вакальныя творы кампазітараў розных эпох – ад барока да XXI стагоддзя –заходнееўрапейскіх, беларускіх, рускіх і кітайскіх кампазітараў.
- 20:00 – Сюжэтна-гульнявая праграма “Мова веера” пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй і паходжаннем гэтага аксесуара, дазволіць у гульнявой форме асвоіць разнастайнасць веерных знакаў, убачыць вееры ў музейнай калекцыі. Удзельнікі праграмы з дапамогай веера разыграюць сцэны, якія дазволяць ім перанесціся ў іншую гістарычную эпоху, дзе веер адыгрываў ролю найважнейшага элемента свецкага жыцця.
- 20:00–22:00 – Музейны квэст-гульня “Таямніцы старажытнай сядзібы”. Вас чакаюць пошукі загадак у інтэр’ерах сядзібы, цікавыя пытанні і тэсты.
Уваход па білеце ў музей.
Тэлефон для даведак: (017) 358 88 78