Фотасэсія, відэаздымка

Фотасэсія, відэаздымка
Некамерцыйная фотаздымка з выкарыстаннем прафесійнага абсталявання і пазіраваннем мадэлі.

Музей мае права лічыць фотасесіяй здымку, якая ўключае адну з наступных прыкмет або іх сукупнасць:

  • выкарыстанне прафесійнага абсталявання (фотаапарат, штатыў, элементы дадатковага асвятлення);
  • пазіраванне мадэлі (ці групы мадэляў, аб’яднаных агульнай тэмай) перад асобай, якая ажыццяўляе фотаздымку ў прасторы музея на фотаапарат ці мабільны тэлефон;
  • наяўнасць у мадэлі і асоб, якія ажыццяўляюць фотаздымку, зменнага адзення, абутку, аксесуараў або іншых дадатковых атрыбутаў і аб’ектаў, з выкарыстаннем якіх паслядоўна ажыццяўляецца здымка на фотаапарат ці мабільны тэлефон;
  • дакладны падзел групы наведвальнікаў на мадэль (мадэлі, якія аб’яднаны агульнай тэмай і мэтай) і фатографа / аператара, калі адзін або некалькі наведвальнікаў пазіруюць, а другі здымае або рыхтуецца да здымкі;асноўнай мэтай візіту дакладна з’яўляецца не агляд экспазіцыі музея і выстаў, а ажыццяўленне фотасесіі.

Кошт фотасесіі ў музеі (вясельнай, касцюміраванай, пастановачнай, для партфоліа) у некамерцыйных мэтах – 75 руб.

Супрацоўнікі музея маюць права папрасіць прадаставіць чэк і (або) выдадзены аднаразовы кантрольны бранзалет для пацвярджэння аплаты паслугі ў працэсе фотасесіі.

! Матэрыялы фотасесіі забаронена выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах (размяшчаць у якасці дэманстрацыі прадукцыі ў інтэрнэт-крамах і інтэрнэт-вітрынах, у тым ліку акаўнтах крам у сацыяльных сетках; выкарыстоўваць для вырабу прадукцыі для асабістага карыстання або продажу, выкарыстоўваць у рамках рэкламных кампаній і г. д.)

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў