Фотасправаздача. V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

Фотасправаздача. V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”
3-4 снежня ў Мінску адбыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”, у рабоце якога прынялі ўдзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.

Мерапрыемства праходзіла на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сваю пляцоўку на форуме прэзентаваў і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З павільёнам у першы дзень яго работы азнаёміліся члены журы на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Маркевічам А. М. Нашу пляцоўку наведала мноства гасцей форуму, сярод іх мы разыгралі падарунак – карту госця, якая дае права на бясплатнае наведванне музея на працягу года.

Па выніках работы форуму на ўрачыстай цырымоніі закрыцця Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект”. Гэта праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

1
1
1
1
1
1
1
1
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў