Лекцыя

Iнтэрактыўная лекцыя “Мастацтва як тэрапія”

Iнтэрактыўная лекцыя “Мастацтва як тэрапія”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 красавіка у Мастацкім музеі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя “Мастацтва як тэрапія”.

На лекцыі пагаворым пра тое, што такое арт-тэрапія – прыемнае баўленне часу ці ўсё ж тэрапеўтычны метад? Павінен быць мастак крыху вар’ятам і ці заўсёды за вар’яцтвам стаіць творчаевыяўленне асобы? Бо часам нам здаецца, што за хваробай крыецца талент, арыгінальнасць, адрозненне. Якія ўмовы патрэбны, каб творчасць нас вылечвала, а не зводзіла з розуму? Бывае ж і такое. Калі заканчваецца арт-тэрапія і пачынаецца творчасць?

Лекцыю правядзе псіхолаг юнгіянскага аналітычнага напрамку, арт-тэрапеўт, практыкуючы сямейны псіхолаг Дзіна Панятоўская-Замышляева. 

Яна з’яўляецца аўтарам шэрага вучэбна-метадычных дапаможнікаў і публікацый, адукацыйных праграм для спецыялістаў па арт-тэрапіі і пясочнай тэрапіі, вядучай тэрапеўтычных груп і трэнінгаў па арт-тэрапіі, семінараў і груп па сямейнай тэрапіі.

Лекцыя пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Наведаць яе можна па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў