12 верасня прайшла штогадовая акцыя “Вераснёвая ноч”, у рамках якой адбылася прэзентацыя новай выставачнай прасторы (праспект Незалежнасці, 47).
Выказваем падзяку шаноўным лектарам – Галіне Левінай, Арцёму Лапіцкаму і музычным выканаўцам – кампазітару і піяністцы Ганне Бондаравай, дуэту віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo».
Асабліва ўдзячныя кампаніі ITMS Беларусь – за падтрымку ў рэалізацыі навукова-папулярнага выдання “100 шэдэўраў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.
Шчыра дзякуем нашым наведвальнікам! Дзякуй, што сталі часткай “Вераснёвай ночы – 2026” у Мастацкім. Запрашаем наведаць новы корпус і часовую экспазіцыю “Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” па адрасе: праспект Незалежнасці, 47. З 13 па 20 верасня ўваход бясплатны.
Сачыце за Мастацкім у сацыяльных сетках, каб не прапусціць новыя мерапрыемствы!