Мерапрыемства

Кінапаказ у рамках выставачнага праекта “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”

Кінапаказ у рамках выставачнага праекта “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” пачынае цыкл кінапаказаў у рамках выставачнага праекта “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”, прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чатыры кінапаказы – гэта чатыры фільмы пра вайну, знятыя на беларускай кінастудыі знакамітымі кінарэжысёрамі розных пакаленняў. Кожны з кінапаказаў суправаджаецца ўступным словам дацэнта кафедры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдата мастацтвазнаўства Анастасіі Віктараўны Харытоненка, якая сцісла ахарактарызуе час стварэння прадстаўленага фільма і раскажа пра значэнне карціны для беларускага кінематографа.

Першы кінапаказ адбудзецца 15.05.2025 (чацвер) у 18:30. Будзем глядзець і весці размову пра фільм рэжысёра Льва Голуба “Дзяўчынка шукае бацьку” (1959; працягласць 86 хвілін) паводле аднайменнай п’есы драматурга Яўгена Рыса.

Уваход па квітку ў музей.

Фота
іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў