1 кастрычніка – Міжнародны дзень пажылога чалавека.
Гэта выдатная нагода сказаць “дзякуй” нашым бабулям, дзядулям, мамам і татам за іх мудрасць, цеплыню і бясконцую падтрымку.
У гонар гэтага свята Мастацкі музей і яго філіял “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” праводзяць штогадовую акцыю – ільготны ўваходны білет пры прад’яўленні пенсіённага пасведчання.
Кошт білетаў:
- Галоўны корпус і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24) – 10,00 рублёў
- Галоўны корпус – 8,00 рублёў
- Выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24) – 5,00 рублёў
- Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47) – 5,00 рублёў
Чакаем вас у госці!