Міжнародны конкурс творчых работ

Міжнародны конкурс творчых работ
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (г. Санкт-Пецярбург) праводзяць сумесны конкурс творчых работ.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ад 5 да 16 год. Тэма конкурсу ў гэтым годзе – “Увесь свет – тэатр”.

Ён складаецца з намінацый:

  • “Тэатр – гэта вельмі сур’ёзна!". Відэазапісы тэатралізаваных пастановак на тэму традыцыйных эпасаў і міфаў, рэлігійных і міфалагічных сюжэтаў, антычных трагедый і камедый (працягласць роліка не больш за 5 хвілін);
  • “Самы сапраўдны герой”. Плоскасныя і аб’ёмныя работы, якія паказваюць герояў міфаў і эпасаў розных краін, персанажаў рэлігійных тэатральных пастановак, дзеючых асоб антычных містэрый, камедый, сатыры (фармат не менш за АЗ);
  • “Свяшчэнныя тэатры свету”. Абъёмныя арт-абъекты, якія паказваюць разнастайнасць тэатральнай рэчаіснасці: касцюмы персанажаў, лялькі-марыянеткі, макеты тэатральнай сцэны з дэкарацыямі.

Работы прымаюцца да 31 студзеня 2023 года. 

ВАЖНА: Уважліва азнаёмцеся з палажэннем аб конкурсе і запоўніце анкету-заяўку.

Затым журы адбярэ частку работ для ўдзелу ў выставе дзіцячых мастацкіх работ у залах Музея гісторыі рэлігіі і ў выставачных прасторах партнёраў музея.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў