У XIX стагоддзі веер быў не проста элегантным аксесуарам, а сапраўдным сакрэтным кодам. Адзін непрыметны ўзмах мог азначаць палкае прызнанне ў каханні, лёгкую адмову або запрашэнне на таемнае спатканне. Каб мець поспех у мастацтве свецкай гульні, гэтыя правілы абавязаны былі ведаць як дамы, так і кавалеры.
Госці праграмы паглыбяцца ў гісторыю гэтага вытанчанага прадмета і даведаюцца, чаму яго “мова” дагэтуль выклікае спрэчкі сярод даследчыкаў. Удзельнікаў чакае знаёмства з рэдкімі разнавіднасцямі веераў XIX стагоддзя, а галоўныя сакрэты адкрыюцца на практыцы: засвоіўшы вытанчаныя рухі і разыграўшы сцэны з жыцця дваранскага салона, кожны зможа на час перанесціся ў грандыёзную эпоху свецкіх таямніц.
У завяршэнне праграмы кожнага ўдзельніка чакае прыемны бонус — гарантаваны прыз ад французскага брэнда Yves Rocher (Іў Рашэ).
Дэталі мерапрыемства:
- Пачатак сeансаў: 13:00, 15:00, 17:00
- Кошт білетаў:
- Дарослы — 15 руб.
- Для навучэнцаў — 10 руб.
- Тэлефон для даведак і браніравання: (017) 358-88-78