Канцэрт

Музычная акварэль

Музычная акварэль

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на канцэрт "Музычная акварэль", які адбудзецца 10 лютага (субота) а 15-й гадзіне ў рамках духоўна-асветніцкага праекта "Дні праваслаўнай культуры".

У праграме мерапрыемства запланавана лекцыя катэхізатара Храма Праведнай Сафіі Слуцкай, кандыдата педагагічных навук А. М. Катко на тэму "Пост як крыніца духоўнасці чалавека" і выступленне харавога аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 6 Мінска. 

На канцэрце выступіць малодшы хор "Фантазія" і старэйшы хор "Камертон". 

У рэпертуар калектываў уваходзяць творы рускіх і замежных класікаў, сучасных кампазітараў і народна-песенная творчасць. 

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус Мастацкага музея (Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў