Патрыятычная акцыя “Непакорныя”

Патрыятычная акцыя “Непакорныя”
У рамках патрыятычнай акцыі "Непакорныя" адбыўся круглы стол "Захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Генацыд беларускага народа".

На тэму ўвекавечання памяці аб абаронцах Айчыны, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны ў Расійскай Федэрацыі выступілі Навуменка Сямён Сяргеевіч, студэнт Прыамурскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шолам-Алейхема, а таксама Мікалаева Крысціна Аляксееўна і Даставалава Паліна Аляксандраўна, студэнты Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Аб рабоце, якая праводзіцца музеямі Рэспублікі Беларусь, расказалі прадстаўнікі беларускіх музеяў. Яцкевіч Наталля Анатольеўна, загадчык аддзела гісторыі партызанскага руху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, выступіла з дакладам на тэму “Злачынствы нацысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі 1941–1944 гг. (па матэрыялах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)”. Усава Надзея Міхайлаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, распавяла аб мастацка-дакументальнай выставе “Ніколі больш!” Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанай тэме генацыду ў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны ў дакументах і творах беларускіх мастакоў, аб вопыце арганізацыі выставы і вывучэнні эмацыянальнага ўздзеяння на гледача. Салодкі Дзмітрый Аляксандравіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, на прыкладзе выставачнага праекта, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага, прадставіў адну з галоўных тэм у творчасці мастака-франтавіка, відавочцы ваенных падзей – злачынствы супраць чалавечнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Па завяршэнні круглага стала ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Непакорныя” пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі музея правялі для моладзі экскурсіі па раздзелах “Беларускае мастацтва ХХ–ХХІ стст.” і “Замежнае мастацтва ХVI–ХХ стст.”, пазнаёмілі іх з творамі народнага мастака Беларусі М. А. Савіцкага, а таксама з творамі з калекцыі музея, якія былі вывезены ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Германію і пазней вернуты Чырвонай Арміяй у Мінск.

КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
КРУГЛЫЙ СТОЛ
Падзеі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў

“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці
«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • аўторак - нядзеля

    з 9:00 да 17:00

  • Каса

    з 9:00 да 16:30

  • панядзелак

    выходны дзень