Перадача афорта "Партрэт месіра П'ера Франсуа Картона, сіньёра дэ Віяра" ад Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыю Мастацкага музея

Перадача афорта "Партрэт месіра П'ера Франсуа Картона, сіньёра дэ Віяра" ад Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыю Мастацкага музея
24 студзеня 2025 года ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае перадачы ад Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь афорта "Партрэт месіра П'ера Франсуа Картона, сіньёра дэ Віяра", кансультанта і аўдытара Яго Вялікасці ў падліковай палаце ў Бруселі, які знаходзіўся ў даваенным зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі:

  • Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шляхцін
  • Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў
  • Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава

У якасці вядучага выступіла галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Святлана Аляксандраўна Патупчык.

Падчас мерапрыемства дырэктары музеяў падпісалі дакументы аб перадачы вернутага шэдэўра.

"Партрэт месіра П'ера Франсуа Картона, сіньёра дэ Віара" можна ўбачыць у экспазіцыі выставы "Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957". Работа выставы прадоўжана да 2 сакавіка 2025 года!

Дзякуем Дзмітрыю Генадзевічу Шляхціну, Уладзіміру Сяргеевічу Варапаеву і Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за гістарычную падзею!

1
2
3
4
5
6
7
8
9
Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў