Плэйбэк спектакль – гэта займальнае падарожжа ў свой унутраны свет, дзе рэальная гісторыя ажывае на сцэне. Можна зноў пражыць забытыя пачуцці, альбо прыйсці да разумення пройдзенага вопыту пад іншым ракурсам. А можна адкрыць новыя сэнсы, праз ўбачаную гісторыю іншага чалавека.
Падчас спектакля наведвальнікаў чакае стварэнне жывых паштовак па матывах асабістых рэальных гісторый.
Будзем чакаць кожнага, хто гатовы прыйсці і стварыць новую агульную і душэўную прастору ў сценах музея «Дом Ваньковічаў».
Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.