Праект “Вернутыя шэдэўры”

Праект “Вернутыя шэдэўры”
Праект “Вернутыя шэдэўры” у рамках Года гістарычнай памяці паказвае тыя творы са збору даваеннай Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску (1939–1941), якія ў 1941 годзе і на працягу вайны былі вывезены ў Германію фашысцкімі акупантамі для стварэння Музея фюрэра ў Лінцы – родным горадзе А. Гітлера.

Часці Чырвонай арміі ў 1945 годзе знайшлі сховішча нарабаваных беларускіх каштоўнасцей пад Кёнігсбергам. Праз музей у Паўлаўску ў 1947–1949 гадах яны былі вернуты на радзіму, у Мінск.

У двух вагонах у Мінск вярнуліся некалькі тысяч экспанаў з беларускіх музеяў. У Карцінную галерэю, на жаль, – з трохтысячнага збору – толькі рэшткі калекцыі, каля пяцісот твораў. 

У сучасную экспазіцыю музея трапілі каля 50 твораў. Яны пазначаны “чырвонымі зоркамі” – старажытным сімвалам абароны, рэвалюцыі, эмблемай Чырвонай арміі. Зараз зорка сімвалізуе знак удзячнасці нашчадкаў за выратаванне мастацкай спадчыны.

Гэтыя творы – сапраўдныя “зоркі” нашага музея, адны з найкаштоўнейшых экспанатаў.

Праект пачне сваю работу з 22 чэрвеня 2022 г.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў