Мерапрыемства

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

5 снежня 2024 г. а 14 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца прэзентацыя фільма «Культурны код М. Ценішавай».

Фільм прысвечаны асобе вядомай дабрачынніцы і асветніцы – княгіне Ценішавай Марыі Клаўдзіеўне.

Яна валодала цудоўным мастацкім густам, адчувала і любіла мастацтва.

Дзякуючы яе шматграннай дзейнасці: музейнай і тэатральнай, мастацкай і эмальернай, калекцыянаванню і збору прадметаў «рускай даўніны» – яе маёнтак Талашкіна пад Смаленскам стаў новым мастацкім гняздом Расіі нароўні са знакамітым Абрамцава.

У Талашкіна княгіня пачала адраджаць рускі стыль у цеснай садружнасці са знакамітымі мастакамі: С.В. Малюціным, К.А. Каровіным, М.А. Урубелем, Н.К. Рэрыхам. Менавіта рускае мастацтва стала для яе невычэрпнай крыніцай прыгажосці.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства І.А. Кеня, старшыня праўлення Фонду імя братоў Магілёўцавых, і А. М. Дуброўскі, прафесар Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук.

Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў свет рускага мастацтва XIX - пачатку XX стст.!

Уваход на прэзентацыю фільма па ўваходным білеце ў музей.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў