Цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве

Цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве
13 кастрычніка прайшла цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Усерасійскім мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтрам імя І.Э. Грабара (Масква).

На мерапрыемстве з урачыстым словам выступілі Уладзімір Іванавіч Пракапцоў – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Дзмітрый Леанідавіч Сяргееў – генеральны дырэктар Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтра імя І. Э. Грабара; Надзея Віктараўна Аўдзей – кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пасля цырымоніі адбыліся два майстар-класы: “Спецыфіка рэстаўрацыі аб’ектаў культурнай спадчыны на папяровай аснове” (Я. У. Мымрына, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтра імя акадэміка І. Э. Грабара) і “Рэстаўрацыя і кансервацыя помнікаў мастацкага тэкстылю ў Цэнтры імя Грабара” (Т. М. Нікалаева, мастак-рэстаўратар тканін вышэйшай катэгорыі).

Азнаямленне з вопытам работы найбуйнейшай рэстаўрацыйнай арганізацыі Расіі надзвычай важнае для беларускіх рэстаўратараў. Акрамя рэстаўратараў з Нацыянальнага мастацкага музея ў мерапрыемстве прынялі ўдзел і зацікаўленыя з іншых музеяў.

ё
ё
ё
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў