Запрашаем вас на лекцыю Ганны Кузняцовай, старшага навуковага супрацоўніка аддзела замежнага мастацтва, пра Міхаіла Урубеля – сапраўдную з’яву, магчыма, значна больш маштабную, чым мадэрн, сімвалізм ці нават Сярэбраны век.
Гісторыя гэтага мастака – сумны аповед пра трагічную несвоечасовасць, пошукі ісціны і чыстага мастацтва, гэта гісторыя пра каханне, адзіноту і хваробу.
На лекцыі вы даведаецеся:
• Чаму карціны Урубеля здаюцца адначасова прыгожымі і трывожнымі?
• Адкуль узнік яго непаўторны “мазаічны” стыль?
• Як мастак фарсіраваў жывапісную вобразнасць свайго Дэмана, і што з гэтага выйшла?
🗓️ 7 чэрвеня (нядзеля), 14:00
🏛️ галоўны корпус (Леніна 20), 5 зала рускага мастацтва
🎟️ 35 рублёў