Выстава "Нацюрморт – прыгажосць у звычайным!"

Выстава "Нацюрморт – прыгажосць у звычайным!"
З 2 чэрвеня 2023 года ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі пачне працаваць выстава “Нацюрморт – прыгажосць у звычайным”.

На выставе будуць прадстаўлены жывапісныя творы рускага і беларускага мастацтва канца ХІХ – ХХ стагоддзя, выкананыя ў жанры нацюрморта, з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Пазнаёміцца з творамі рускага мастацтва можна будзе праз палотны Карла Гуна, Івана Шышкіна, Ільі Машкова, Пятра Канчалоўскага, Аляксандра Асьмёркіна, Георгія Ніскага і інш. Сімвалічным звязкам паміж рускім і беларускім мастацтвам прадстануць творы мастакоў Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі, – Восіпа Любіча і Міхаіла Кікоіна

Разнастайная аўтарская манера і арыгінальны стыль нацюрмортнага жывапісу Беларусі, што развіваліся ў розныя дзесяцігоддзі ХХ ст., будуць прадстаўлены творамі такіх самабытных мастакоў, як Валянцін Волкаў, Натан Воранаў, Валяр’яна Жолтак, Соф’я Лі, Раіса Кудрэвіч, Гаўрыіл Вашчанка, Ядвіга Радзялоўская, Леанід Шчамялёў, Аляксандр Кішчанка, Альгерд Малішэўскі, Марыя Ісаёнак, Руслан Вашкевіч і інш.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў