Выстава “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі”

Выстава “Невядомае аб вядомым.  Пра што кажуць кветкі”
З 9 верасня 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы з фондаў музея, а таксама з карпаратыўнай калекцыі ААТ “Белгазпрамбанк”.

Мова сімвалаў заўсёды панавала ў мастацтве, а кветкам у ім адводзілася асаблівае месца. Калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе нямала цікавых твораў, якія дапамагаюць прасачыць развіццё флорасімволікі і разгадаць метафарычную “мову кветак”, вядомую яшчэ з часоў Антычнасці. Амаль кожная кветка надзялялася ўласнай мовай, што была неаднолькавай для розных народаў і мянялася з цягам часу. У мастацтве шматзначнасць выявы кветкі надае кветкаваму матыву сэнсавую і эмацыянальную поліфанічнасць, філасофскую паглыбленасць.

Выстава “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі” дазваляе гледачу даведацца пра таемныя пасланні, зашыфраваныя ў творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя арганізавана пераважна такім чынам, каб склалася ўяўленне аб развіцці флорасімволікі ў розных краінах і культурах.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў