Мерапрыемства

Закрыццё галоўнага корпуса музея. Акцыя!

Закрыццё галоўнага корпуса музея. Акцыя!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі з нагоды пачатку рэканструкцыі галоўнага корпуса Мастацкага музея! У вас ёсць апошні шанец прайсціся па рускіх залах у іх нязменным выглядзе і пакінуць у сваёй памяці музей да пераўтварэння… 

Толькі 10 жніўня, у апошні дзень працы выставачных залаў у галоўным корпусе, вы зможаце наведаць экспазіцыю па білеце са спецыяльным памятным дызайнам, коштам 10 рублёў (для дарослых) і 5 рублёў (для навучэнцаў і студэнтаў). 

Пачуць аб знакавых творах рускай калекцыі ад аднаго з найстарэйшых супрацоўнікаў Мастацкага музея – Алены Дзмітрыеўны Шапашнікавай, вы зможаце ў рамках зборнай экскурсіі па рускім мастацтве ў 12:00 (толькі па папярэдняй рэгістрацыі!!). 

Адмысловым завяршэннем дня стане перформанс “Кансервацыя паветра галоўнага корпуса”, у якім вы таксама зможаце прыняць удзел! Прыходзьце са слоікамі і захоўвайце паветра старога будынка на памяць. 

  • музей працуе з 11:00 да 19:00 (каса да 18:30) 
  • 17:00–17:20 перформанс “Кансервацыя паветра галоўнага корпуса”, 4 зала рускага мастацтва 
  • Леніна, 20
Фота
іншыя выставы
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў