Фотасправаздача. Вереснёвая ноч – 2022

Фотасправаздача. Вереснёвая ноч – 2022
10 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася традыцыйная акцыя “Вераснёвая ноч”. Сёлета яе святкаванне супала з важнай датай – 955-годдзем горада Мінска.

На ўрачыстым адкрыцці выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч, куратар карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанк” Аляксандр Зінкевіч, куратары новых выстаў у Нацыянальным мастацкім музеі –  Кацярына Калянкевіч і Вікторыя Вінічэнка.

Галоўнай падзеяй гэтага дня стала адначасовае адкрыццё адразу трох экспазіцый.

Гэта выстава, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала. Дзякуючы сумесным намаганням Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Марка Шагала ў Віцебску, ААТ “Белгазпрамбанк”, галерэі “Прадмесце”, якія ласкава прадставілі творы для экспазіцыі, стаў магчымым гэты выставачны праект.

Экспазіцыя да 125-годдзя беларускага графіка Анатоля Тычыны. На юбілейнай выставе глядач убачыць увесь вялізны дыяпазон і разнастайнасць творчасці майстра. Прывабнасць яго работ у тым, што ён змог пранікнуць у душу горада, прымусіў паглядзець на Мінск сваімі ўлюбёнымі вачыма. Нездарма шматлікія ракурсы Тычыны сталі паштоўкамі, разышліся шматтысячнымі тыражамі.

Выстава “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі”. Экспазіцыя арганізавана пераважна такім чынам, каб склалася ўяўленне аб развіцці флорасімволікі ў розных краінах і культурах. На выставе прадстаўлены работы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і карпаратыўнай калекцыі ААТ “Белгазпрамбанк”.

"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
"Вераснёвая ноч - 2022" у Мастацкім
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў