У ім прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Лой, Кацярына Дударава, Лі Сяа Хань, Луан Ю Цзэ і ансамбль салістаў "Амадэй" (Таццяна Лявіцкая, Ірына Маслова, Алена Сарафіе-Хадак, Юрый Башура, Ганна Лабкоўская, Аляксандр Бурдзелеў, Вера Фокіна, Максім Шкулепа).
У праграме прагучаць шэдэўры І. С. Баха, А. Вівальдзі, Г. Ф. Гендэля, А. Скарлаці, Б. Строцы.
Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Наведаць яго можна па ўваходным білеце.