У кожным пакоі музея ўдзельнікаў чакае невялікая загадка. Разгадваючы іх, дзеці крок за крокам будуць знаёміцца з гісторыяй Дома Ваньковічаў. Удзельнікі змогуць не толькі даведацца шмат новага, але і адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі мінулага! 🗝
Праграма разлічана на вучняў 6–9-х класаў і падыдзе для арганізаваных груп школьнікаў, сяброў і аднакласнікаў. Квэст стане выдатнай магчымасцю правесці канікулы цікава, пазнавальна і з карысцю!
Умовы ўдзелу:
- Узрост удзельнікаў: вучні 6–9-х класаў.
- Колькасць удзельнікаў: ад 1 да 15 чалавек.
- Кошт: 10 рублёў — для дзяцей і студэнтаў, 15 рублёў — для дарослых.
Запіс і даведкі па тэлефоне: (017) 358 88 78.