Выстава

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

10 кастрычніка 2026 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» пачне працу часовая выстаўка работ Святланы Кліменкавай, майстра шоўковай фларыстыкі, Члена Саюза Дызайнераў Рэспублікі Беларусь, пад назвай: «Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік»

У аснову экспазіцыі закладзены вобраз маладой дзяўчыны, сучасніцы Валенція Ваньковіча, гісторыя якой разгортваецца паралельна лёсу мастака. Прадстаўлена больш за 20 аўтарскіх букетаў, створаных уручную з японскага шоўку.

Праграма выстаўкі ўключае, аўтарскае суправаджэнне выстаўкі “Спатканне з шоўковым дзённікам”, інтэрактыўную лекцыю-дыялог “Мова кветак. Ад усходняй таямніцы да шоўковага дзённіка», аўтарскую сустрэчу «Кава з паненкай» (VIP-фармат), прэзентацыю «Як нараджаецца шоўковая кветка: ад эскіза да букета», арт-перфаманс «Жывая майстэрня».

Выстава працягнецца да 8 лістапада 2026 г.

іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў