Канцэрт

Лэдзі, усё будзе добра!

Лэдзі, усё будзе добра!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем вас здзейсніць музычнае падарожжа ў свет захапляльнага рытму і зачаравальных мелодый!

20 сакавіка (чацвер) 2025 года ў 19:00 у Мастацкім музеі адбудзецца канцэрт самых папулярных песень Джорджа Гершвіна “Лэдзі, усё будзе добра!”, які перанясе вас у 20–30-я гады ХХ стагоддзя. У праграме прагучаць творы кампазітара ў выкананні харызматычнай спявачкі Наталлі Пупшыновіч пад акампанемент маладой таленавітай піяністкі Ксеніі Хатылёвай.

Вясновым вечарам у Мастацкім музеі прагучаць самыя папулярныя песні вядомых брадвейскіх мюзіклаў. Кожная кампазіцыя раскрываецца незабыўным меладычным матывам, а арыгінальны тэкст песень дапаўняе і падкрэслівае іх рытмічны малюнак. Многія з іх сталі джазавымі стандартамі.

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў