Лекцыя

Лекцыя “Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету”

Лекцыя “Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

26 сакавіка а 14-й гадзіне пройдзе лекцыя “Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету”.

У ёй пойдзе гаворка пра геаметрыю, музыку, нелінейныя ваганні і цыклы ў прыродзе, пра новыя складаныя і загадкавыя геаметрычныя структуры, якія спараджаюцца простымі нелінейнымі формамі, пра іх эстэтычную прывабнасць і глыбіню, пра сэнс і значэнне ліку Пі, некаторыя матэматычныя навацыі, якія дазваляюць наблізіцца да разумення метафізікі і прыгажосці Сусвету і чалавека.

Кагнітыўнае, вобразнае і псіхалагічнае ўздзеянне музыкі – адно з самых дзіўных і загадкавых з’яў. Нейкім загадкавым чынам пад уздзеяннем гукавых хваль змяняецца рытміка і скіраванасць токаў мозгу, змяняецца эмацыйны фон, паглыбляецца думка, актывізуецца фантазія.

Лекцыю чытае вядучы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Андрэй Калеснікаў.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў