Лекцыя

Лекторый выхаднога дня

Лекторый выхаднога дня

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых на лекторый выхаднога дня.

4 верасня (нядзеля) а 14-й гадзіне ў рамках рэалізацыі праекта “Навука мастацтва і мастацтва навукі” адбудзецца лекцыя “Вобразы жанчын эпохі Адраджэння, якія музіцыруюць: полімастацкі падыход”.

Гэты падыход дазваляе аб’яднаць творы жывапісу, музычныя сачыненні і, вядома, літаратурныя творы (якія разглядаюцца як “мастацтва слова”) у адзінай прасторы – прасторы разумення мастацтва. У ёй мы звернемся да “мастацтва жаночага роду”.

Лекцыю чытае Шкор Лідзія Аляксандраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, дактарант кафедры педагогікі БДПУ.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Уваход на лекцыю па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў