Мерапрыемства

Перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна”

Перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

2 сакавіка 2026 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца перформанс-прэзентацыя “Усе носяць Царфіна” сумесна з беларускім брэндам KIKO RICHEN.

Увазе публікі будзе прадстаўлена лімітаваная серыя калекцыйных хустак брэнда KIKO RICHEN з натуральнага шоўку, выкананых па эскізах беларуска-французскага мастака Файбіша-Шрагі Царфіна (ураджэнец мястэчка Смілавічы, прадстаўнік Парыжскай школы, вядучы тэкстыльны мастак свайго часу).

Хусткі прадэманструюць не толькі мадэлі, але і музейныя скульптуры. Усе жадаючыя змогуць прымераць хусткі, зрабіць фота, а таксама набыць унікальны аксесуар у музейнай краме.

Акрамя таго, на адзін дзень два жывапісныя творы Царфіна з калекцыі музея пакінуць запаснік, каб стаць важнай часткай мерапрыемства.

Прыходзьце ў Мастацкі 2 сакавіка і пераканайцеся, што УСЕ НОСЯЦЬ ЦАРФІНА.

Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў