Праект “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”

Праект “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”
3 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. У гэты дзень мы хочам расказаць пра старт новага праекта Мастацкага музея пры падтрымцы “Офистон Маркет” – “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”.

На працягу снежня вас чакаюць майстар-класы і заняткі, на якія мы запрашаем людзей з асаблівымі патрэбамі і тых, хто клапоціцца пра іх, а таксама псіхолагаў і ўсіх ахвочых. Праграма майстэрняў заклікана стварыць камфортнае і даступнае асяроддзе ў музейнай прасторы, раскрыць творчы патэнцыял, дапамагчы зразумець і адчуць творы мастацтва. 

У рамках майстэрняў вас чакаюць некалькі майстар-класаў і заняткаў ад псіхолага і арт-тэрапеўта Дзіны Панятоўскай-Замышляевай, майстар-клас па вырабе паштовак ад інклюзіўнай арт-школы “Вышэй за дах”, майстар-клас ад “Майстэрні добрых спраў (Майстэрні Побач)” – праекта, што дапамагае дзецям і падлеткам з аўтызмам. 

Наведаць мерапрыемствы можна будзе па ўваходным білеце ў Мастацкі. 

Фото
Фота
Фота
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў