Мерапрыемства

Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько

Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

4 красавіка ў 16:00 у вестыбюлі галоўнага корпуса Мастацкага музея адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько ў межах яго інклюзіўнага арт-праекта "Архітэктурная спадчына... кропкі...".

На сустрэчы ў вас будзе ўнікальная магчымасць пагутарыць з мастаком, дэталёва даведацца як распрацоўваўся праект і чаму так важна рабіць мастацтва даступным для людзей з абмежаваннямі па зроку.

Усе карціны выкананы ў аб’ёмна-контурнай аўтарскай тэхніцы. На кожным творы шрыфтам Брайля нанесены кароткія апісанні архітэктурных аб’ектаў. А сімвалічнасць кропак гэтага шрыфта дае магчымасць пазнання нашай гісторыі і культурнай спадчыны людзьмі незалежна ад іх фізічных здольнасцей.

Наведаць творчую сустрэчу можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў