Канцэрт

Музычны чацвер у Мастацкім музеі

Музычны чацвер у Мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на музычны чацвер у Мастацкім музеі!

12 мая а 16-й гадзіне ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20) адбудзецца канцэрт харавой музыкі Людмілы Шлег “Святый Ангеле” ў рамках праекта “Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя”.

Удзельнікі канцэрта:
 

  • Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Р. Шырмы. Галоўны дырыжор – Вольга Янум;
  • Канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі. Мастацкі кіраўнік – Аляксей Снітко;
  • Харавы ансамбль сучаснай музыкі CONCERTINO Беларускага саюза кампазітараў. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Аляксей Снітко;
  • Узорны хор “Тоніка” ДМШМ №1 імя Л. Александроўскай г. Мінска Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Святлана Белая;
  • Народны маладзёжны акадэмічны хор Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Р. Шырмы. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Тамара Парфёнава.

Вядучая канцэрта – Вольга Царык. Аўтары праекта: Алена Атрашкевіч, Аляксей Снітко.

Уваход на канцэрт па білеце ў музей.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў