Зборная экскурсія

Жаночы погляд на «Жаночы Род»

Жаночы погляд на «Жаночы Род»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Жаночы погляд на «Жаночы Род». Прадстаўляем новую экскурсію па нашай нашумелай выставе.

Першая экскурсія будзе прымеркавана да Дня маці і адбудзецца 13 кастрычніка а 18-й гадзіне ў выставачным корпусе на К. Маркса, 24. Запіс праводзіцца па спасылцы ў нашым Instagram. Рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў на экскурсію абмежавана.

Гэта будзе адна з трактовак бачання выставы і размова пра вобраз жанчын, які праглядаецца ў мастацкіх творах. Чаму большасць экспанатаў на выставе – гэта працы, выкананыя мужчынамі? Як творы народнага і прафесійнага мастацтва дэманструюць уяўленні аб прыродзе жаночага свету?

Экскурсія будзе праводзіцца на беларускай мове вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Настассяй Трафімчык.

Кошт наведвання выставачнага корпуса музея з экскурсіяй – 8 руб. Для ўладальнікаў карты госця НММ – 2 руб.

ЗАПІС СПЫНЕНЫ!

іншыя выставы
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў