27 снежня ў музеі "Дом Ваньковічаў" адбылася святочная вечарына для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў АБА "Беларускі дзіцячы хоспіс"

27 снежня ў музеі "Дом Ваньковічаў" адбылася святочная вечарына для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў АБА "Беларускі дзіцячы хоспіс"
27 снежня ў музеі "Дом Ваньковічаў" сумесна з Мінскім філіялам РУП "Белпошта" і ГА "Беларускі саюз жанчын" у рамках Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" адбылася святочная вечарына для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў АБА "Беларускі дзіцячы хоспіс".

З надыходзячым Новым годам дзяцей павіншавала дырэктар мінскага філіла РУП «Белпошта» Жанна Васільеўна Шабека. Дзед Мароз падараваў усім памятныя падарункі.

Падчас мерапрыемства для дзяцей былі арганізаваны аглядная экскурсія па музеі, дзе яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Раства ў шляхецкай сядзібе XIX стагоддзя і майстар-клас па вырабе навагодняй ёлачнай цацкі з прыродных матэрыялаў.

Сустрэча падаравала ўсім прысутным чароўны навагодні настрой і дазволіла пагрузіцца ў цёплую дамашнюю атмасферу.

1
2
3
4
Падзеі
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў