Абраз “Стрэчанне (Сярэдзіна XVIII ст.)” да праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга

Абраз “Стрэчанне (Сярэдзіна XVIII ст.)” да праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга
З 15 лютага 2024 года ў зале старажытнабеларускага мастацтва пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь да праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга прадстаўлен абраз “Стрэчанне. (Сярэдзіна XVIII ст.)”.

Іканаграфія сцэны Стрэчання заснавана на евангельскім апавяданні (Лк. 2, 22-38), у якім гаворыцца, што, калі насталі дні ачышчэння, Марыя і Іосіф прынеслі Немаўля Хрыста ў храм, ахвяраваўшы пры гэтым дзве галубкі. У храме Дзіцятка прынялі Сімяон і прарочыца Ганна.

Прадстаўлены абраз ілюструе шэсце Маці Божай і Іосіфа да Сімяона Богапрыімца, які схіліўся ў чаканні Месіі ля ахвярнага прастола Іерусалімскага храма. Паказаны момант, калі Марыя перадае, а Сімяон прымае ў свае рукі Немаўля. Падобнае адлюстраванне больш адпавядае евангельскаму тэксту і відавочна перадае сутнасць свята Стрэчанне як сустрэчы Старога і Новага Запаветаў. Яно служыць ілюстрацыяй наступных слоў: «он взял его на руки, благословил Бога и сказал: Ныне отпускаешь раба твоего, Владыко, по слову Твоему, с миром; ибо видели очи мои спасение Твое, которое ты уготовал пред лицеем всех народов, свет к просвещению язычников, и славу народа Твоего Израиля» (Лк. 2, 28-32).

Не пакрытыя гімаціем рукі Сімяона Богапрыімца і адсутнасць адлюстравання прарочыцы Ганны з’яўляюцца іконаграфічнай асаблівасцю гэтага помніка.

Абраз будзе экспанавацца да 1 сакавіка 2024 года. 

Абраз
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў