Лекцыя

Беларускія краявіды Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх

Беларускія краявіды Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

"Беларускія краявіды Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх" — другая лекцыя цыкла, прысвечанага творчасці беларускага мастака XIX стагоддзя Апалінарыя Гараўскага (1833—1900) і яго брата Іпаліта Гараўскага (1828—1884). Яна адбудзецца 13 студзеня (субота) а 15-й гадзіне.

XIX стагоддзе — час велізарнай папулярнасці пейзажнага жанру, у якім яскрава сцвердзіліся браты Гараўскія. Рэалістычна перададзеныя пэндзлем акадэмічных мастакоў краявіды Беларусі і сёння чаруюць гледача гармоніяй і яснасцю. 

На лекцыі, акрамя панарамы беларускіх відаў, вас чакаюць дэтэктыўныя гісторыі аб здабыцці мастацкіх работ, якія лічыліся страчанымі, і іх атрыбуцыі. 

Лекцыю чытае Юлія Лісай — вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага музея. А даследчык-архівіст і аглядальнік газеты "Культура" Зміцер Юркевіч раскажа пра новыя адкрыцці ў даследаванні роду Гараўскіх. 

Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20). Рэгістрацыя не патрабуецца. 

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў