Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
2 кастрычніка ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” сумесна з грамадскім аб'яднаннем “Беларускае геаграфічнае таварыства” пачне працу часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”.

Выстава дэманструе дзіўную разнастайнасць тэкстур і колераў нежывой прыроды і ўключае больш за 90 экспанатаў, такіх як дымчаты кварц, аметыст, цытрын і халцэдон, амазаніт, лазурыт, жадэіт, турмалін, дыстэн, везувіян, актыналіт, тальк, малахіт, азурыт, цэлесцін, ліманітавыя і гётытавыя ўтварэнні. У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія мінералы: апаціт, барыт, флюарыт, бярыл, карунд, пераўскіт, садаліт, брусіт, кракаіт, астрафіліт і іншыя.

Узоры дэманструюць разнастайныя формы знаходжання мінералаў у прыродзе: ад асобных крышталёў і друз да жэод, нацечных утварэнняў і ўключэнняў у пародах. Экспанаты прадстаўлены не толькі ў натуральным выглядзе: некаторыя прайшлі паліроўку, што дазваляе акцэнтаваць увагу на дэкаратыўных уласцівасцях. 

 

Выстава працягнецца да 30 кастрычніка 2026 г. 

 

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33а, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”. 

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў