У праграме:
16:00 – 16:30 – Урачыстае адкрыццё выставы "Рамантычны партрэт XIX стагоддзя" з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 225-годдзю мастака Валенція Ваньковіча і 25-годдзю музея "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя".
16.00 – 23.00 – у залах музея працуе выстава архіўных фатаграфій, якія паказваюць розныя гістарычныя этапы жыцця Дома Ваньковічаў, пачынаючы з яго будаўніцтва і па наш час.
17.00 - 18.00 – "Дакрануцца да мінулага" – інтэрактыўная праграма, дзе наведвальнікі на аснове архіўных матэрыялаў і рэальных археалагічных артэфактаў ХVII - ХVIIІ стст., пазнаёмяцца з гісторыяй дома Ваньковічаў, наведаюць цокальны паверх будынка, убачаць цагляны мур ХVII – ХVIIІ стст., якая захавалася з пачатку пабудовы дома,дакрануцца да яе і загадаюць жаданне, якое абавязкова збудзецца.
18.00 - 19.00 - "Моманты натхнення" – літаратурна-музычны салон у стылі пачатку XIX ст. Наведвальнікі акунуцца ва ўтульную атмасферу музыкі і паэзіі. У выкананні акцёраў і музыкаў прагучаць творы аўтараў, намаляваных на партрэтах пэндзля В. Ваньковіча.
19.00 - 20.00 - "Песні Перамогі" – музычная праграма, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі з удзелам студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
20.00 - 21.00 – Аглядная экскурсія па музею, дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй Дома Ваньковічаў.
21.00 - 23.00 – Інтэрактыўны перфоманс ад плэйбек-тэатра "Свой дах". Плэйбек - гэта тэатр гледачовых гісторый, які зарадзіўся на стыку псіхалогіі і імправізацыі ў канцы сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Тут гледачы з залы расказваюць свае гісторыі, а акцёры граюць іх на сцэне.
16.00 - 22.00 – Дзіцячая праграма:
"Забяры музей з сабой майстар-клас па вырабе макета музея; стварэнне свайго аўтарскага нацюрморта і фота з ім;
зьбяры карціну - гульня ў пазлы;
"Малюем карціну разам" - тэматычныя размалёўкі;
прагляд фільма пра жыццё і творчасць У. Ваньковіча.