Мерапрыемства

Фінісаж выставы адной карціны Марка Шагала “Прагулка”. Арт-перформанс “Вобраз для Бэлы”

Фінісаж выставы адной карціны Марка Шагала “Прагулка”. Арт-перформанс “Вобраз для Бэлы”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 верасня а 19-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадставіць фінісаж выставы адной карціны Марка Шагала “Прагулка”, які завершыцца арт-перформансам “Вобраз для Бэлы”. Праект прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

У аснове канцэпцыі ляжыць лічба 7 – сакральны і самы любімы сімвал у творчасці Марка Шагала. Спецыяльна да закрыцця выставы 7 вядомых беларускіх мастакоў створаць 7 унікальных сукенак-карцін, натхнёных вобразам музы майстра – Бэлы Разенфельд. Працэс падзелены на два этапы: першы – закуліссе ў майстэрнях мастакоў, дзе аўтары працуюць у адзіноце, ператвараючы тэкстыль у жывапісныя палотны; другі – кульмінацыя на публіцы – у экспазіцыйнай зале, калі побач з шэдэўрам Марка Шагала ўсе 7 сукенак будуць прадстаўлены гледачам у фармаце дэфіле. Пад жывую музыку мастакі на вачах у гасцей нанясуць на іх фінальныя рысы, завяршаючы свае творы.

Фінісаж трансфармуецца ў эксклюзіўную міні-выставу “Вобраз для Бэлы”, якая стане яркім акордам развітання з шэдэўрам Шагала.

Яшчэ адным сюрпрызам, але ўжо музычным, стане для гасцей вечара прэм'ера фартэпіяннай п'есы, напісанай спецыяльна для гэтай падзеі беларускім кампазітарам Ігарам Комаром.

Генеральным партнёрам выставы і арт-перформансу выступае Сбер Банк. Госці змогуць не проста назіраць за тым, што адбываецца, а стаць часткай перформансу: кожны пакіне свой аўтарскі штрых на спецыяльнай сукенцы ад Сбера.

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Фота
іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў