Фотасправаздача. Адкрыццё фотавыстава Марыны Бацюковай "Падарожжа да сябе"

Фотасправаздача. Адкрыццё фотавыстава Марыны Бацюковай "Падарожжа да сябе"
6 кастрычніка 2022 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі – адбылося адкрыццё фотавыставы Марыны Бацюковай "Падарожжа да сябе".

Выстава “Падарожжа да сябе” прымеркавана да 30-годдзя творчай дзейнасці Марыны Бацюковай – беларускай фотамастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельніцы і куратара шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой. 

У экспазіцыі – візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы. Нацыянальны і культурны каларыт краін прадстаўлены манахромнымі фотаздымкамі-гісторыямі, вельмі рэальнымі, дасканалымі, знятымі на плёнку і надрукаванымі ўручную ў класічнай тэхналогіі бромсярэбраных адбіткаў, чыстымі малюнкамі оптыкі.   

1
1
1
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў