Фотасправаздача. Прэзентацыя альбома – "Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў"

Фотасправаздача. Прэзентацыя альбома – "Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў"
Пятага кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя ўнікальнага альбома – "Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў".

З урачыстым словам на мерапрыемстве выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Пракапцоў У. І., дырэктар выдавецтва "Беларусь" Пешын С. У., кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Аўдзей Н. .В, кандыдат мастацтвазнаўства і навуковы кансультант альбома Віннікава М. М., навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея і адзін з аўтараў альбома Пракошына В. В.

Унікальны альбом працягвае фундаментальны шматтомны Навукова-асветніцкі праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Нашы калекцыі». Работы, якія былі прадстаўлены ў выданні, дазваляюць сфарміраваць уяўленне аб асаблівасцях традыцыйнай культуры беларускага народа. У выданні можна ўбачыць кераміку, мастацкія тканіны, разьбу і роспіс па дрэве, саломапляценне і інкрустацыю.

1
1
1
1
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў