Фотасправаздача. Урачыстае адкрыцё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і ўручэнне дыпломаў

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыцё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і ўручэнне дыпломаў
29 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і ўручэнне дыпломаў.

На мерапрыемстве з урачыстым словам выступілі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ганна Уладзіміраўна Конанава, дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Аляксандр Валер'евіч Шантаровіч, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатольевіч Отчык, народны мастак Беларусі Іван Якімавіч Міско, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч, намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Лілія Рыгораўна Кавалёва, народная артыстка Беларусі Ніна Уладзіміраўна Шарубіна, дырэктар Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь Кацярына Мікалаеўна Кунцэвіч, старшы афіцэр Аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Інстытута пагранічнай службы, маёр Таццяна Сяргееўна Габец, дырэктар Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Зорыя Пятроўна Дусенка, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Аркадзьеўна Кароціна.

Таксама выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – дызайнераў, жывапісцаў, скульптараў і мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – павіншаваў Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.

Усе дыпломныя праекты, выкананыя ў самых розных відах выяўленчага мастацтва, аб'ядноўвае адно – нязменна высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Кожная работа, прадстаўленая на выставе, дэманструе не толькі талент і індывідуальны стыль маладога мастака, але і пераемнасць традыцый беларускай нацыянальнай выяўленчай школы. Разнастайнасць сюжэтаў указвае на шырокі кругагляд і разнастайнасць інтарэсаў і ведаў аўтараў.

1
1
1
1
1
1
1
1
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў