Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы Мікалая Аўчыннікава “Прыцяжэнне”

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы Мікалая Аўчыннікава “Прыцяжэнне”
3 лютага ў Нацыянальным мастацкiм музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Мікалая Аўчыннікава "Прыцяжэнне", прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння мастака.

З урачыстым словам на адкрыцці выступілі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Васіль Кузьміч Касцючэнка; мастак Аляксандр Мікалаевіч Грышкевіч; мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апанасавіч Апіёк; дырэктар Гімназіі-каледжа мастацтваў г. Маладзечна Іна Георгіеўна Рушук; дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Алена Анатольеўна Чарнецкая, а таксама генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў. 

1
1
1
1

Асноўная тэма пейзажаў М. В. Аўчыннікава – гістарычныя мясціны Беларусі, помнікі культуры, архітэктуры і археалогіі. Яго пейзажы лірычныя і рамантычныя па настроі, пранікнёныя па вобразнай ідэі, стрыманыя і празрыстыя па каларыстыкі. Адчуваецца, што мастак глыбока неабыякавы да гістарычнай памяці свайго народа і ў сваіх творах імкнецца раскрыць перад гледачом тую непарыўную сувязь мінулага і сучаснасці, якую захоўвае культурная спадчына, перададзеная нам продкамі.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў