Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага, прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара

Фотасправаздача. Урачыстае адкрыццё выставы  скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага, прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара
20 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага, прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара.

На ўрачыстым адкрыцці выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Наталля Васільеўна Шаранговіч; народны мастак Беларусі Іван Якімовіч Міско; дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, прафесар Армэн Сяргеевіч Сардараў; загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, народны мастак Беларусі Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў; дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны артыст БССР Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук; дырэктар Дзіцячай мастацкай школы імя А.А. Анікейчыка г. Барысава Сцяпан Якаўлевіч Клімчук. Была выканана музычна-пластычная кампазіцыя ад пластычнага тэатра "АГА". 

1
1
1

Беларускі скульптар Аляксандр Фінскі вядомы сваімі працамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Створаныя майстрам кампазіцыі нельга аднесці да якой-небудзь пэўнай тэматыкі, у іх наглядна прасочваецца сувязь з рознымі відамі мастацтва, гістарычнымі перыядамі і сацыяльнымі з'явамі. У сваіх творах ён адлюстроўвае дух канкрэтнай эпохі, канкрэтнай асобы мінулага, і ў той жа час пластыка яго сучасная.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў